Установы з беларускай мовай выхавання і навучання
Аддзел па адукацыі Верхнядзвінскага райвыканкама нагадвае, што згодна з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, на падставе артыкула 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі асноўнымі мовамі навучання і выхавання з’яўляюцца дзве дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь: руская і беларуская. Мова навучання і выхавання ва ўстанове адукацыі вызначаецца заснавальнікам. Права грамадзян на выбар навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў адукацыі (груп) з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання.
Аддзел па адукацыі Верхнядзвінскага райвыканкама вывучае запыт бацькоў на адкрыццё груп дзяцей дашкольнага ўзросту з беларускай мовай навучання і выхавання.
У раёне працуе 7 дошкольных устаноў з беларускай мовай навучання і выхавання (Шайцераўскі дзіцячы сад, Валынецкі дзіцячы сад, Прудзінкаўскі дзіцячы сад, Лявонішанскі дзіцячы сад, Сакалоўшчынскі дзіцячы сад, Антонаўскі дзіцячы сад, Дзернавіцкая дзіцячы сад-базавая школа).
Па пытаннях навучання і выхавання на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі прапануем тэлефанаваць метадысту дзяржаўнай установы адукацыі “Верхнядзвінскі раённы вучэбна-метадычны кабінет”па тэлефоне 62274.
Запрашаем, калі ласка, у беларускамоўныя дзіцячыя сады і беларускамоўныя групы!