Батлейка, батлея-чароўная дзея…
Батлейка прыцягвае, захапляе, яе любяць дзеці і дарослыя. Таму мы, вучні Галубаўскай базавай школы, і пачалі работу над творчым праектам “Батлейка, батлея-чароўная дзея…”
Перш , чым паказаць прадстаўленне, мы падрабязна вывучылі гісторыю ўзнікнення батлейкі, вызначылі для сябе, што беларускае тэатральнае мастацтва мае складаную і багатую гісторыю. А самае галоўнае, што батлейка — гэта неацэнны сродак далучэння да дзедаўскай спадчыны, знаёмства з бібілейскімі легендамі і іх народнай інтэрпрэтацыяй.
Нам удалося стварыць сваю батлейку і арганізаваць прадстаўленне,а гэта значыць, што мэта, якую мы паставілі ў пачатку нашага праекта- дасягнута.
Работа ў батлеечным тэатры захапіла нас. Мы думаем працягваць займацца тэатральнай дзейнасцю ў батлейцы і паспрабуем стварыць новых лялек для іншага спектакля, дзе тыя вучні, якія ў гэты раз не прымалі ўдзел у спектаклі, таксама паспрабуюць свае сілы. Мы плануем выступіць перад выхаванцамі Сакалоўшчынскага дзіцячага сада, перад жыхарамі аграгарадка Галубава.
Хто хоць аднойчы пабывае на батлеечным прадстаўленні, не забудзе тых прыемных хвілін чароўнага дзейства.