Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German
Версия для слабовидящих



banners 1
banners 9
banners 2
banners 3
banners 4banners 5
banners
banners
12 02 2022 06


banners 6
22 02

04 0121 лютага ў сярэдняй школе № 2 г. Верхнядзвінска адбылася прэм’ера лялечнага спектакля “Батлейка”. Дзея, якую рыхтавалі да паказу вучні 4 “Б” класа разам з класным кіраўніком Вольгай Ўладзіміраўнай Урбан, была названа “Як Чорт хацеў у беларусаў мову скрасці”. Гэтая п’еса, як і прэм’ера “Батлейкі”, прымеркаваны да Дня роднай мовы. Дэбютнае выступленне лялечнага тэатра праходзіла ў фае школы, дзе сабралася шмат гледачоў, каб не толькі пазнаёміцца з беларускімі традыцыямі, але і даведацца, як некалі забаўляліся нашы продкі.

Сафія Пацянкоўская, Стас Хадкевіч пачалі расказ пра батлейку, яе аздабленне, а затым адчынілі скрыню. Да Сафіі і Стаса далучыліся Насця Катаева, Раман Макеенка, Цімур Крук, Дана Мядзюта, Яраслаў Маляўка, Сюзана Шахвердзян, Улада Ганчаронак, якія дэманстравалі гледачам сюжэт дзеі. Пад мілагучную беларускую мелодыю з’явіліся Анёлы, затым Мова, Беларусы – як сімвалы дабрыні. Але ж, як і традыцыйныя батлеечныя сюжэты, не абыйшлася п’еса без злых сіл. З’явіўся Чорт, які не толькі хацеў забраць сабе балрускую мову, але і пасмяшыў гледачоў.

Галоўная ж ідэя гэтага сюжэта – данесці да гледачоў думку, што беларуская мова – гэта сімвал краіны, твар народа, нацыянальная годнасць кожнага беларуса.

Прэм’ера батлейкі адбылася, глядацкія апладысменты захапілі батлеечнікаў, таму мы спадзяёмся, што гэта толькі пачатак і нараджэнне новай школьнай традыцыі.

04 0204 0304 0404 05

Алена Слямнёва,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Верхнядзвінска”