Фестываль педагагічных ідэй “Каб мова родная гучала…”
Родная мова з’яўляецца галоўным сродкам засваення дзецьмi культуры свайго народа, фарміравання нацыянальнай самасвядомасці. Вялікая ўвага па фарміраванні беларускага маўлення надаецца ў дашкольных установах раёна.
Для ўдасканалення прафесійнага майстэрства педагогаў кожны год праходзіць раённы фестываль педагагічных ідэй. Як вядома, 2019 год прысвечаны малой Радзіме, у сувязі з гэтым 3 чэрвеня на базе ДУА “Яслі-сад № 2 г.Верхнядзвінска” адбыўся раённы тэматычны фестываль педагагічных ідэй “Каб мова родная гучала…”.
Фестываль праводзіўся з мэтай развіцця ўмоў для ўдасканалення моўных уменняў педагагічных работнікаў, стварэння камунікатыўнага асяроддзя для выхаванцаў, творчай дзейнасці педагагічных работнікаў па абнаўленні зместу адукацыі, падтрымкі новых тэхналогій у арганізацыі адукацыйнага працэсу, абмену і распаўсюджвання перадавога педагагічнага вопыту.
У фестывалі прынялі ўдзел педагогі з 14 устаноў дашкольнай адукацыі раёна, якія прадставілі разнастайныя формы работы с выхаванцамі, іх бацькамі, кадрамі, а таксама прэзентавалі свае аўтарскія гульнявыя дапаможнікі і разработкі, якія спрыяюць рэалізацыі адукацыйнай вобласці “Развіццё беларускага маўлення”: дыдактычныя гульні, лэпбукі, цацкі.
Падводзячы вынікаў фестывалю Антаненка Алена Віктараўна, загадчык вучэбна-метадычнага кабінета і Скумбіна Таццяна Міхайлаўна, метадыст аддзела адукацыі Верхнядзвінскага райвыканкама адзначылі разнастаўнасць прапанаваных матэрыялаў іх практычную накіраванасць. Уручылі граматы ўдзельнікам раённага фестывалю і пажадалі далейшай творчай і плённай працы ўсім педагогам, занятым ва ўстановах дашкольнай адукацыі раёна.
Выхавальнік дашкольнай адукацыі
В.Ю. Яловік