Майстар-клас “Праблемы выкладання сучаснай беларускай літаратурнай мовы”
У межах правядзення Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!” 23 верасня 2022 года аддзелам па адукацыі быў арганізаваны ў ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Верхнядзвінска імя Героя Савецкага Саюза Н.В.Траян” сярод настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры раёна майстар-клас “Праблемы выкладання сучаснай беларускай літаратурнай мовы”. Настаўнікі падзяліліся вопытам выкладання беларускай мовы, абмеркавалі праблемы выкладання роднай мовы. Абмеркавана пытанне “Папулярызацыя беларускай мовы праз інфармацыйную прастору кабінетаў беларускай мовы і літаратуры”.