Знаёмства з сістэмай работы па фарміраванні гістарычнай памяці вучняў у ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Мёры імя Героя Савецкага Саюза Я.А.Томка”
8 кастрычніка 2022 года прайшло пасяджэнне вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў гісторыі Верхнядзвінскага раёна ў ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Мёры імя Героя Савецкага Саюза Я.А.Томка” па тэме “Фарміраванне гістарычнай памяці вучняў, іх эмацыянальна-каштоўнасных (асобасна-сэнсавых) адносін да вывучаемых гістарычных падзей і іх удзельнікаў, каштоўнасных арыенціраў і прыярытэтаў у працэсе вывучэння вучэбных прадметаў “Сусветная гісторыя” і “Гісторыя Беларусі”. Пасяджэнне прайшло ў форме экскурсіі, падчас якой адбыўся абмен думкамі па азначаным пытанні.
Настаўнік гісторыі ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Мёры імя Героя Савецкага Саюза Я.А.Томка” Вітольд Антонавіч Ермалёнак правёў экскурсію па школьным музеі, прысвечаным гісторыі Мёршчыны, і Музеі кнігі. Былі закрануты пытанні фарміравання гістарычнай памяці вучняў праз працу музеяў, праз дзейнасць археолага-краязнаўчага гуртка “Арганаўты мінулага”, які Вітольд Антонавіч вядзе з 1976 года. Шмат цікавых гісторый было расказана Ермалёнкам В.А. пра ўдзел гурткоўцаў у археалагічных раскопках на тэрыторыі Мёрскага раёна, які праводзілі беларускія археолагі, пра гісторыю асобных знаходак.
Вітольд Антонавічам надае вялікую ўвагу археалогіі, этнаграфіі, генеалогіі, нумізматыцы, архітэктуры роднага краю. На працягу шэрагу гадоў зроблены важныя археалагічныя адкрыцці, выяўлены і ўведзены ў навуковы зварот некалькі дзесяткаў гарадзішчаў, селішчаў, курганоў, курганных груп і іншых археалагічных аб’ектаў. Знойдзены і змешчаны ў музейныя сховішчы тысячы артэфактаў. Гурток і школьны музей штогод перамагаюць у абласных і рэспубліканскіх конкурсах. Важнейшым вынікам дзейнасці стала не толькі вывучэнне краю, але і выхаванне сапраўднага патрыятызму і грамадзянскіх якасцяў у сотняў вучняў.Вялікі дзякуй метадысту Мёрскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета Іне Алімпіеўне Каснікоўскай, адміністрацыі ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Мёры імя Героя Савецкага Саюза Я.А.Томка”, настаўніку гісторыі, краязнаўцу і кіраўніку музейнага аб’яднання Вітольду Антонавічу Ермалёнку за прадстаўленную магчымасць пазнаёміцца з сістэмай працы па выхаванні ў вучняў патрыятызму, фарміраванні гістарычнай памяці, здольнасці шанаваць гістарычныя традыцыі свайго народа праз дзейнасць школьнага музея, Музея кнігі і археолага-краязнаўчага гуртка “Арганаўты мінулага”!