Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German
Версия для слабовидящих


banners 1
banners 9
banners 2
banners 3
banners 4banners 5
banners
banners
12 02 2022 06


banners 6
22 02

15 11 2021 18Канцэпцыя

3 снежня ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Галубаўская базавая школа Верхнядзвінскага раёна” адбудзецца літаратурная гасцёўня “Радзіму родную люблю”.

 

 

 

Мэта мерапрыемства

Узбагаціць духоўны свет дзяцей, іх чуласць, спагадлівасць, адказнасць праз паглыбленне іх ведаў пра родную Беларусь, пра славутых дзеячоў нашай Радзімы, гісторыю роднай мовы, праз спазнанне сваёй малой радзімы.

Вядучая задача

Развіваць і выхоўваць у падрастаючага пакалення пачуццё любові і павагі да Беларусі ў цэлым і да сваёй малой радзімы ў прыватнасці.

Якуб Колас калісьці заўважыў: “Няма ў чалавека нічога лепш і даражэй за Радзіму. Чалавек без радзімы – бедны чалавек”. Тэма роднай зямлі, Радзімы, Бацькаўшчыны актуальна заўсёды. Наша Беларусь – унікальная і непаўторная. Зварот да прыгожай матчынай мовы – асновы душы любога народа – дае магчымасць не толькі добра яе ведаць, чытаць і пісаць на ёй, але, галоўнае, любіць яе, адчуваць  пяшчотную яе чысціню сэрцам, шанаваць, ганарыцца ёю.

Пранікнуцца пачуццём нацыянальнай годнасці, пачуццём прыналежнасці да сваёй Бацькаўшчыны вучням дапамогуць вершы, якія будуць гучаць у час гасцёўні з вуснаў іх аднагодак. Таксама ў час мерапрыемства будуць гучаць беларускія песні, давацца гістарычныя даведкі аб культурных дзеячах Беларусі, выкарыстоўвацца звесткі аб развіцці малой радзімы і ўкладзе ў гэты працэс землякоў, паказвацца відэаролік аб дасягненнях Беларусі, дэманстравацца малюнкі дзяцей, прысвечаныя малой радзіме.

У час мерапрыемства будзе арганізована выстава літаратуры адпаведнай тэматыкі.

Спікеры

Бацава Вольга Уладзіміраўна, настаўнік рускай мовы і літаратуры

Праграма

3 снежня 2021 года

14.00 – 15.00 літаратурная гасцёўня “Радзіму родную люблю” 

Дадатковая інфармацыя:

Месца правядзення: Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён, аграгарадок Галубава, вуліца Цэнтральная,12

Удзельнікі: вучні 5-9 класаў

Арганізатары: Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Галубаўская базавая школа Верхнядзвінскага раёна”

golubovo.schools.by